На главную Обратная связь
Республиканское государственно-общественное объединение
"Белорусское добровольное пожарное общество"
Главная» Новости

Супраць пажараў разам07.07.2018

  За апошнія пяць гадоў у Беларусі здарылася 30792 пажара. У выніку якіх загінула 3126 чалавек, у тым ліку 58 дзяцей. У 98% выпадках пажары ўзнікаюць па віне саміх людзей.
    Згадзіцеся, гэтыя лічбы вымушаюць задумацца і звярнуць увагу на тое, як можна палепшыць супрацьпажарную сітуацыю ў нашай краіне. Гучыць, канешне, занадта глабальна. Але можна пачаць з сябе, з сваёй сям’і, з блізкіх людзей. А яшчэ лепш пачаць з устаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Нагадаю, што дзейнічае «Рэспубліканская комплексная праграма сацыяльнай падтрымкі сталых людзей, ветэранаў і асоб, пацярпелых ад наступстваў вайны», па якой пажарныя апавяшчальнікі бясплатна ўстанаўліваюцца ў кватэрах інвалідаў, ветэранаў працы, мнагадзетных сямей. Таму разам з члэнам РДГА «БДПТ» (Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства) Васілём Кастэнка мы наведалі мнагадзетную сям’ю Качанавых.
     Маладыя бацькі выхоўваюць чатырох дзяцей. Самай старэйшай – 10 гадоў, сярэдняму хлопчыку – 3 і двайняткам па 2 гады. Зразумела, узрост такі, што патрэбна вока ды вока. Напрыклад, пакуль маці выйшла на некалькі хвілін, каб вынесці смецце, лічыце, што маленькія ў небяспецы: запалкі, пліта, электрычныя прыборы… Няшчасны выпадак можа здарыцца толькі па неразуменню дзіцяці. Ён жа не ведае, што чайнік на пліце з кіпятком.
– Нам патрэбна аб’ядноўваць намаганні людзей па пажарна-выратавальнай справе. Трэба дзяліцца ведамі па папярэджанні пажараў у кватэрах, расказваць, што неабходна рабіць, калі ўзнік пажар, – гаворыць Васіль Кастэнка.
    Гэта зараз нам падаецца: а навошта мне гэта, на месцы з’арыентуюся? А калі здараецца няшчасце, як паказвае вопыт, большасць людзей губляюцца, пачынаюць панікаваць. Эмоцыі перамагаюць, і чалавек гіне з-за сваёй недасведчанасці.
    Таму Васіль Уладзіміравіч заклікае ўсіх уступаць у рады добраахвотнікаў, камунікаваць, шукаць падзвіжнікаў, дзяліцца вопытам. Бо разам лягчэй уплываць на супрацьпажарную абстаноўку.
   – У Мінску за мінулы год, Слава Богу, ні воднай гібелі дзіцяці ў пажары, – прыводзе лічбы Васіль Кастэнка. – Таму чым больш добраахвотнікаў у краіне, тым менш народа гіне ў агні.
   Устанаўліваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік у ідэале патрэбна ў кожным пакоі, але, на жаль, столькі апавяшчальнікаў няма. У сям’і Качанавых шукаем самае небяспечнае месца, каб патокі дыму, калі што, прыцягнула з усіх памяшканняў. Вырашылі, што каля выхаду з залы – аптымальнае месца. Прычым апавяшчальнік мацуецца толькі да столі (потолок).
   Устанаўлівае рабочы па комплексным абслугоўванні УП “ЖЭУ № 2” Першамайскага раёна, добраахвотнік Дзмітрый Казарыцкі. Справа дзесяці хвілін, затое сям’я будзе адчуваць сябе больш упэўнена ў супрацьпажарным плане. Між іншым, супрацоўнікі ЖЭУ, члены пярвічнай арганізацыі праводзяць супрацьпажарны інструктаж, асабліва гэта датычыцца асацыяльных катэгорый грамадзян, абследуюць паддашкі і падвалы.
   Васіль Уладзіміравіч уручыў сям’е Качанавых лістоўкі з карыснай інфармацыяй па папярэджанні пажараў, нагадаў парадак дзеянняў пры ўзнікненні пажара і парадак эвакуацыі.
    Насамрэч, немала людзей ратуецца дзякуючы менавіта пажарным апавяшчальнікам. А значыць, прафілактыка – напэўна, адна з нямногіх рэальных панацэй ад пажарных бед.


 

 

 Карыспандэнт газэты “Вместе” Ганна ЯКІМОВІЧ
Фота аўтара

Вернуться к списку новостей